Новости
01.05 Новости
На конкурсе “Гліна спявае” адзначылі лагойскіх майстроў
главное
2116 дня(-ей) назад
2
4

Сёлета ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” упершыню праходзіў творчы конкурс майстроў па кераміцы і ганчарству “Гліна спявае”. Яскравае дзеянне, якое адбывалася на працягу трох дзён, аб’яднала вакол сябе некалькі дзясяткаў удзельнікаў. Наш регіён на конкурсе прадстаўлялі славутыя ганчары – Іван Раманчук і Мікалай Стрэльчанка. Падчас спаборніцтва лагайчане не толькі прадэманстравалі свае адметныя калекцыі, але і паказалі майстар-класы, у тым ліку  па абпальванні і абвары керамікі.

Прыемна, што сярод вялікай колькасці гарчароў былі адзначаны і землякі. Так, Мікалай Фёдаравіч стаў лаўрэатам I ступені ў намінацыі “Традыцыйная ганчарная форма”, а Іван  Клеафасавіч – лаўрэатам II ступені ў намінацыі “Хатняя калекцыя”.

Валянціна Меняйла.