Новости
01.05 Новости
Лагайчане прынялі ўдзел у абласным свяце народных мастацкіх рамёстваў “Слуцкія паясы”
главное
223 дня(-ей) назад
2
4

Наш раён прадстаўлялы майстры клуба "Скарб зямлі Лагойскай" і работнікі раённага Дома рамёстваў.

Сёлета Случчына прымала свята ў чацверты раз. І ў гэтым годзе акрамя ўсіх рэгіёнаў Мінскай вобласці ў ім удзельнічалі майстры з  Віцебшчыны, Магілёўшчыны, Брэшчыны. На фестываль у Слуцк прыехалі беларусы замежжа, якія ўдзельнічаюць  у IV Фестывалі беларусаў свету.

Адметнасцю свята стаў паказ-дэфіле традыцыйных народных строяў.

А яшчэ тут праходзіў конкурс «Беларуская лялька». Журы ўважліва сачыла за працай майстроў, якія прама на месцы рабілі свае вырабы. А работы іх ўражвалі і здзіўлялі.

Падрабязней - у газеце "Родны край".

Фота Кацярыны Мароз і газеты "Слуцкі край".