Новости
01.05 Новости
30-я міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” пройдзе праз Лагойскі раён
главное
248 дня(-ей) назад
2
4

У сераду, 30 жнiўня, удзельнікі экспедыцыі перададуць Благадатны Агонь ад Гроба Гасподняга ў  храм Раства Прасвятой Багародзіцы МК “Хатынь”, храм Раства Прасвятой Багародзіцы в. Янушкавічы.

У 19.30 адбудзецца мітынг-сустрэча ўдзельнікаў экспедыцыі “Дарога да Святыняў” на плошчы каля Плешчаніцкага сельвыканкама.  Затым адбудзецца хрэсны ход да храма св. ап. Пятра і Паўла, малебен, перадача Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан.

У 20.15 пачнецца духоўна-асветніцкая канферэнцыя “Дарога да Святыняў”: Лагойскі раён” і канцэрт удзельнікаў экспедыцыі  у Плешчаніцкім 2-ім раённым цэнтры культуры.

Фота з архіва рэдакцыі.