Новости
01.05 Новости
Лагойскаму музею падарылі кнігі Ніла Гілевіча з аўтографамі аўтара
главное
805 дня(-ей) назад
2
4

Выданні, якімі папоўніліся запаснікі нашага гісторыка-краязнаўчага музею, асаблівыя. Кожная з 15 кніг падпісана народным паэтам. Адрасантам подпісаў з’яўляецца беларуская пісьменніца, лаурэат Дзяржаўнай прэміі БССР Алена Васілевіч.

Гэтыя цэнныя экзэмпляры падарыў яе сын Уладзімір. Дарэчы, ён фалькларыст і этнограф і адзіны з нашых землякоў, хто перавёў кнігі Канстанціна Тышкевіча «Помнікі гравюрнага мастацтва» і «Вілія і яе берагі» на нашу родную мову з польскай.

Сям’я Васілевічаў сябравала з Нілам Гілевічам. Ён быў частым госцем у іх доме. Гэтыя цёплыя адносіны вельмі добра адлюстроўваюцца ў подпісах, якія змешчаны на кожным з 15 выданняў. Магчыма, ужо хутка лагайчане і госці райцэнтра змогуць убачыць гэтыя цудоўныя кнігі на тэматычнай выставе, прысвечанай нашаму славутаму земляку.

Аляксандр Клімавец.