Новости
01.05 Новости
На Лагойшчыне стартаваў праект «Народная зарадка»
главное
1047 дня(-ей) назад
2
4

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 21 чэрвеня даў старт рэспубліканскаму праекту «Маладзёжны інтэрнэт-чэлендж «Народная зарадка», які працягнецца да 17 ліпеня.

Да яго далучыліся і школьнікі Лагойшчыны. Напрыклад, у аздараўленчым лагеры «Лясная казка» Задор’еўскай школы прайшоў Дзень здароўя і спорту. А вучні Коранскай школы да «Народнай зарадкі» далучыліся ў апошні дзень працы лагера «Сонейка». Цікавыя відэа і фота з сённяшняй акцыі можна ўбачыць і на сайтах іншых устаноў адукцыі.

Праект распачаўся ў першы дзень Тыдня моладзі ў Беларусі і накіраваны на папулярызацыю здаровага ладу жыцця. У яго рамках арганізуюцца заняткі спортам на адкрытых і даступных кожнаму жыхару пляцоўках. У праграму мерапрыемстваў могуць уваходзіць фітнэс-трэніроўкі, заняткі па лёгкай атлетыцы, стрэтчынгу і звычайныя практыкаванні для зарадкі.

Фота і відэа заняткаў размяшчаюццап ў сацсетках пад хэштэгам #народнаязарядка.

Вынікі чэленджа будуць падведзены на Дні моладзі падчас ХХХ Міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».

Алена Масцерава.