Новости
01.05 Новости
Гіраскутар на сцэне, эфектныя атрыбуты і яркія нумары: студыя «Акварэль» рыхтуецца да канцэрта
главное
1085 дня(-ей) назад
2
4

У суботу, 15 мая, у Лагойскім раённым цэнтры культуры адбудзецца выступленне студыі танца «Акварэль», якая штогод традыцыйна рыхтуе справаздачныя праграмы.

Як расказаў кіраўнік студыі Яўген Зуб, на сцэне суботнім вечарам выступяць 78 чалавек – усе танцоры ад 4 да 17 гадоў. Удзел у канцэрце возьмуць і выпускнікі, а таксама дарослыя лагайчане, якія прыводзяць займацца танцамі сваіх дзетак.

Гледачоў чакаюць народныя стылізаваныя і эстрадныя харэаграфічныя нумары з новымі атрыбутамі і рэжысёрскімі задумкамі.

«Акварэль» працуе ўжо 12 гадоў і з’яўляецца пераможцай шматлікіх конкурсаў. Толькі з пачатку 2021 года ўдзельнікі студыі атрымалі ўзнагароды раённага конкурсу «Зоркі над Гайнай», міжнародных конкурсааў «Музыкі святло-2021» і «Талент года».

Выпускніца студыі Лізавета Сітніца працуе настаўніцай танцаў. Да паступлення на харэаграфічнае аддзяленне рыхтуюцца яшчэ 2 вучаніцы Яўгена Зуба.

У наступным годзе плануецца пашырэнне груп у студыі танца ў сувязі з прыходам маладога педагога. Больш падрабязная інфармацыя на гэту тэму з’явіцца ў жніўні.

Выступленне студыі «Акварэль» пачнецца а 18.00. Наступны справаздачны канцэрт у Лагойскім РЦК пройдзе 1 чэрвеня, на ім выступяць удзельнікі вакальных калектываў «Экспромт» і «Залаты прамень».

Алена Масцерава.