З 11 па 14 мая праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па 18 вучэбных прадметах. Удзел у ім прынялі каля 500 выпускнікоў з усёй краіны, сярод якіх былі і лагайчане: гімназістка Яна Недрашлянская, вучань ліцэя БДУ Арцём Талмачоў і вучань Мінскага абласнога ліцэя Мікіта Леўчанка.
Арцём Талмачоў атрымаў Дыплом ІІ ступені па гісторыі, які азначае 100 балаў па гэтым прадмеце пры паступленні ў ВНУ.
Віншуем пераможцу!
Алена Масцерава.