Новости
01.05 Новости
Кожнаму неабходна разумець, што ўсё мае сваю мяжу...
главное
901 дня(-ей) назад
2
4

– Не толькі энергетычныя, але ўвогуле рэсурсы на ўсёй планеце змяншаюцца. І ў нашай рэспубліцы няма вялізных сховішчаў энергетычных рэсурсаў. А значыць, чым менш кожны з нас іх будзе спажываць, тым больш сродкаў будзе зэканомлена і адпаведна большай будзе пенсія, больш канкурэнтаздольнай эканоміка, павысяцца заробкі і... падатковыя паступленні. Кожнаму неабходна разумець, што ўсё мае сваю мяжу і ўсё купляецца за грошы.

Пра гэта казаў намеснік старшыні Дзяржстандарта, дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Міхаіл Малашэнка падчас прэс-канферэнцыі на тэму «Энергазберажэнне як адзін з асноўных інструментаў павышэння эфектыўнасці эканомікі, дасягнутыя вынікі і мэты на перспектыву». У ёй узялі удзел эксперты з розных галіновых ведамстваў.

Міхаіл Малашэнка адзначыў, што энергазберажэнне і энергаэфектыўнасць – гэта не тыя галіны, дзе можна правесці над чымсьці работу і супакоіцца, яны не маюць межаў у сваім развіцці. Па яго словах, на сучасным этапе Беларусь дасягнула добрых вынікаў па выніках энергаёмкасці валавога ўнутранага прадукта, але ў гэты напрамку яшчэ ёсць куды рухацца. А яшчэ за мінулыя 5 гадоў у краіне пабудавана 100 энергакрыніц на біяпаліве. 45,1 % усёй цеплавой энергіі, якая вырабляецца арганізацыямі сістэмы ЖКГ, з’яўляецца так званай чыстай цеплавой энергіяй з выкарыстаннем МВП. У планах – развіваць дадзены напрамак, напрыклад, у бліжэйшую пяцігодку плануецца пабудаваць мінімум 86 энергакрыніц на МВП.

Таксама з 2016 па 2021 гг. было ўведзена ў эксплуатацыю 281 МВт узнаўляльных крыніц энергіі (фотаэлектрычныя станцыі, біягазавыя комплексы, гідраэлектрастанцыі, ветраўстаноўкі).

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічалі таксама прадстаўнікі Віцебскай, Магілёўскай, Гродненскай, Гомельскай абласцей, якія расказалі пра найбольш значныя дасягненні ў галіне энергазберажэння ў сваіх рэгіёнах. Так, напрыклад, на Аршанскім льнокамбінаце кацельні працуюць на адыходах льняной вытворчасці. У двух дашкольных установах Оршы ў канцы 2020 г. былі ўведзены 2 геліякалектарныя ўстаноўкі для забеспячэння садкоў гарачай вадой. Увесь цёплы перыяд гэтыя ўстановы спажывалі ваду, нагрэтую энергіяй сонца. У пахмурныя дні награванне праводзілася пры дапамозе пелетных і газавых катлоў. Падобных аб’ектаў на Аршаншчыне пяць.

Прадпрыемства «Віцебскія дываны» ў 2021 г. усталявала сістэму ўтылізацыі цяпла ад кампрэсарных установак. А яшчэ вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтве ветрапарку ў Талочынскім раёне.

У Магілёўскай вобласці два цэментныя заводы ўкаранілі лініі па вытворчасці цэменту з выкарыстаннем мясцовага віду паліва – торфу – замест прывазнога каменнага вугля. У бліжэйшы час у энергасістэму будзе ўключана Чэрыкаўская сонечная станцыя, магутнасць «зялёнай энергіі» ад якой складзе 109 МВт.

 У Брагінскім і Ельскім раёнах эфектыўна працуюць 2 фотаэлектрычныя станцыі, устаноўленыя прыватным інвестарам.

Гродзеншчына ўдзельнічае ў пілотным праекце пад эгідай Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця: вызначаны 98 сацыяльных аб’ектаў на правядзення энергазберагальных і энергаэфектыўных мерапрыемстваў у якіх будзе накіравана 13,5 млн долараў, а эканомія ад іх рэалізацыі павінна скласці 5,5 тыс. тон умоўнага паліва.