Новости
01.05 Новости
Вучэбны год у трэцяй школе райцэнтра завяршыўся ўручэннем узнагарод
главное
1068 дня(-ей) назад
2
4

У апошні дзень 2020 – 2021 навучальнага года вучні другіх-трэціх класаў і школьнікі сярэдняга звяна СШ № 3 г. Лагойска атрымалі ўзнагароды.

Дырэктар установы адукацыі Святлана Рабава, уручаючы граматы за выдатныя поспехі ў навучанні, заўважыла, што нават сонца ярчэй засвяціла падчас святочнай лінейкі.

З рук завучаў і педагогаў дзеці атрымалі падзякі і дыпломы за добрае навучанне і прыкладныя паводзіны, за перамогі ў алімпіядах, творчых і спартыўных конкурсах.

Былі адзначаны і бацькі, якія актыўна ўдзельнічаюць у жыцці школы.

А вучаніцу 2 «А» класа Міраславу Шлёнскую прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі кампаніі «Kinglet» (ТАА «ЛогаПалімер») Валянцін Комель і Алена Голуб.

Гэта прадпрыемства пры падтрымцы ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме, райвыканкама арганізавала конкурс «Падары пакету другое жыццё». Яго пераможцай стала другакласніца, якая сабрала 37 кг поліэтыленавых пакетаў. Міраслава атрымала ў падарунак фітнес-браслет і запрашэнне на экскурсію на «ЛогаПалімер».

Такая ж узнагарода была ўручана раней вучаніцы 4 класа гімназіі Дар’і Куніцкай.

Закончылася ўрачыстае мерапрыемства вясёлай песняй і пажаданнямі шчаслівага, бяспечнага, цікавага лета.

Ура, канікулы!

Алена Масцерава.