Новости
01.05 Новости
Юныя ўмельцы атрымалі высокую адзнаку “Каляднай зоркі”.
главное
169 дня(-ей) назад
2
4

Больш дзесяці работ хлопчыкаў і дзяўчынак, якія наведваюць Цэнтр дзіцячай творчасці ў райцэнтры і г. п. Плешчаніцы, былі адзначаны  дыпломамі 1-3-й ступеняў на абласным этапе рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-пракладной творчасці “Калядная зорка-2023”.

Трэба сказаць, што гэты конкурс стаў традыцыйным і з’яўляецца яскравай дэманстрацыяй  дзіцячай фантазіі, перадаць якую праз розныя тэхнікі і матэрыялы дапамагаюць школьнікам педагогі.  Радасць падрыхтоўкі да любімага свята яны імкнуліся прадставіць у ткаіх намінацыях, як “Зімовыя святы”, “Навагодні персанаж”, Жывёльны свет Беларусі”, “Ёлачныя цацкі”, “Сувенір-падарунак”  і інш. 

- Напрыклад, дзякуючы таленавітаму педагогу Юліі Аўсяновіч дзяўчынкі з задавальннем спасцігаюць сакрэты выцінанкі, -- зазначыла намеснік дырэктара плешчаніцкага Цэнтра Наталля Пакрамовіч. – У выніку яны заваявалі прызавыя месцы : работа Арыны Федарэнка прызнана лепшай у намінацыі “Навагодні персанаж”, а трэцяе месца было аддадзена Марыі Барайшук за “Раство”.  Як заўсёды не засталіся без узнагарод прыгожыя лялькі, карціны и кампазіцыі, прыдуманыя юнымі ўмельцамі пад кіраўніцтвам педагогаў Алены Сахно, Іны Мірончык, Алены Кізіна.

А сувенір-падарунак у выглядзе ёлачных цацак з ваты ў рэтра стылі стаў прыкладам сумеснай творчасці адразу некалькіх школьнікаў і педагогаў.

Дарэчы, работы нашых юных майстроў атрымліваюць высокую адзнаку і на рэспубліканскім узроўні. Сведчаннем таму можна лічыць вось такую сімпатычную казу, якую прадэманстравала Наталля Пакрамовіч. А зрабілі адметную жывёліну выхаванцы Алены Кізіна.

Цяжка пералічыць адразу ўсіх юных землякоў, якія ствараюць надзвычай прыгожыя  рэчы. З найбольш зацікаўленымі творчасцю дзяцьмі мы будзем знаёміць  нашых чытачоў на старонках “РК”.

Валянціна КОРЗУН.