Новости
01.05 Новости
Інтэрнэт-бяспека датычыцца кожнага
Пра што гаварылі на Нацыянальным форуме па кіраванні інтэрнэтам
главное
170 дня(-ей) назад
2
4

У наступным годзе будзе 30 гадоў, як узнікла даменная зона .by. Сёння на кожнага чалавека ў сярэднім прыходзіцца прыкладна 10 гаджэтаў, у бліжэйшы час гэта колькасць можа ўзрасці да 100. Гэтыя і іншыя цікавыя факты былі агучаны на V Нацыянальным форуме па кіраванні інтэрнэтам. Зарэгістравацца на яго мог кожны жадаючы. У выніку ў Мінску сабралася каля 300 удзельнікаў з розных гарадоў і краін.

Апошні раз мерапрыемства падобнага фармату праводзілася тры гады назад. За гэты час актуальнасць яго толькі ўзрасла, што пацвердзілі асноўныя тэмы форуму: фэйкавыя навіны ў СМІ, лічбавая граматнасць, кібербяспека, абарона персанальных даных і іншыя.

У адкрыцці "Belarus IGF 2023" прынялі ўдзел намеснік начальніка аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Сяргей Жарнасек, першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач, генеральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў, старшы менеджар ICANN ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Міхаіл Анісімаў, дырэктар па знешніх сувязях RIPE NCC у Цэнтральнай Азіі і на Каўказе Ваан Аўсяпян.

Кароткія тэзісы форуму. Інтэрнэт павінен быць крыніцай ведаў, а не дэзінфармацыі. Трэба пераправяраць інфармацыю ў некалькіх крыніцах, звяртаць увагу на сапраўднасць даменнага імені, чытаць навіны на правераных рэсурсах, звяртацца да першакрыніц.

Медыяграматнасці карыстальнікаў трэба вучыць з дзіцячага ўзросту, а дарослым неабходна ўвесь час павышаць самаадукацыю ў гэтым напрамку.

У Беларусі, як і ва ўсім свеце, назіраецца тэндэнцыя росту спажывання трафіка, таму важна гаварыць не толькі пра развіццё лічбавай інфраструктуры, але ў першую чаргу пра якасны доступ да інтэрнэта.

У той жа час узнікае пытанне: а для чаго выкарыстоўваецца "сусветная павуціна"? І з ім прама звязана праблема ўзнікнення інтэрнэт-залежнасці, празмернага выкарыстання інтэрнэту дзецьмі, неабароненасці іх ад шкоднага кантэнту.

З кожным годам узрастае праблема кібербяспекі, злачыннасці ў інтэрнэце, а таксама ўразнасці, неабароненасці даных. Актуальным з’яўляецца паляпшэнне сістэмы забеспячэння бяспекі даных, кібербяспекай павінны займацца ўсе аб’екты інфармацыйнай інфраструктуры, у тым ліку кожны карыстальнік інтэрнэта.

Бяспека выкарыстання штучнага інтэлекту, інклюзія ў інтэрнэце, праекты па медыяграматнасці для дзяцей -- гэтыя і іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі форуму.

Алега Масцерава.

Фота аўтара.