Новости
Тэатральная студыя Лагойскага дзіцячага садка № 2 стала адной з лепшых у вобласці
главное
1082 дня(-ей) назад
2
4

У Мінскай вобласці ў шосты раз прайшоў фестываль-конкурс устаноў дашкольнай адукацыі «Дзівосны свет дзяцінства». Заяўкі на ўдзел у ім падалі 56 дзіцячых садкоў.

Конкурс праводзіўся у 3-х намінацыях: «Тэатральны куток», «Тэатральная студыя», «Тэатральная пляцоўка».

Дыпломам ІІІ ступені была адзначана  тэатральная студыя Лагойскага яслі-сада № 2 «Горад казак».

Як расказала загадчыца дашкольнай установы Юлія Уклейка, лялькі, дэкарацыі для студыі рыхтавалі ўсе разам: і педагагічныя работнікі, і бацькі.

Пакуль выхавальнікі выкарыстоўваюць на занятках з дзецьмі элементы тэатралізацыі. А ўжо ў верасні пачнецца набор у студыю, каб у хуткім часе маленькія акцёры прадставілі публіцы сваю першую тэатральную пастаноўку. 

Алена Масцерава.