“Чысціня выратуе свет” і іншыя маладзёжныя акцыі прайшлі ў канцы красавіка Печать E-mail
Автор: Масцерава   
26.04.2010 11:54

У канцы красавіка прайшлі цікавыя маладзёжныя акцыі. Напрыклад, пад дэвізам «Чысціня выратуе свет» над  добраўпарадкаваннем шматлікіх аб'ектаў маладыя людзі працавалі практычна ва ўсіх кутках Міншчыны. У Лагойскім раёне вучні Акалоўскай САШ, райкам ГА «БРСМ» сумесна з абкамам шчыравалі над добраўпарадкаваннем мемарыяльнага комплексу «Дальва».

А ў рамках акцыі «Моладзь за чысціню азёр і рэк» члены ваенна-патрыятычнага клуба «Слава» і валанцёры з Лагойскай САШ № 1 наводзілі парадак каля купелі ў Лагойску.

Конкурс «Песні юнацтва нашых бацькоў» адбыўся ў сёмы раз, і ўдзел у ім прынялі амаль 100 канкурсантаў. На адборачным туры абласнога этапу сваім цудоўным вакалам здзівіла сталічнае журы вучаніца Лагойскай САШ № 1 Анжаліка Кужэлка, якая выйшла ў фінал, што адбудзецца ў канцы мая ў Жодзіне.

Нядаўна стартавала агульнарэспубліканская акцыя «Пытанне Прэзідэнту», якая працягнецца да 25 мая. Вучні школ, навучэнцы, студэнты могуць напісаць пытанне Прэзідэнту РБ і пакінуць яго ў спецыяльных урнах, якія павінны размяшчацца ў кожнай установе адукацыі. Саюз моладзі і піянерская арганізацыя ўважліва вывучаць гэтыя пытанні і праінфармуюць аб іх кіраўніка дзяржавы, а ў верасні падвядуць вынікі акцыі.

dalva2

dalva1

dalva

Фота прадастаўлена РК ГА «БРСМ».

Свежие новости:
Предыдущие новости:
 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Новости Молодёжь “Чысціня выратуе свет” і іншыя маладзёжныя акцыі прайшлі ў канцы красавіка

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY