| У міжнародным маладзёжным лагеры будуць абмяркоўваць экалагічныя праблемы |
|
|
| Автор: Масцерава |
| 27.07.2010 10:11 |
|
У апошні дзень ліпеня каманды з Беларусі, Татарстана, Маскоўскай вобласці (Расія), Даніі і Эстоніі збяруцца ў доме адпачынку «Алеся» Маладзечанскага раёна, дзе будзе праходзіць міжнародны маладзёжны лагер пад дэвізам «Моладзь за ўдзел у вырашэнні праблем экалогіі». Прымаць удзельнікаў лагера будзе Лагойскі раён, 12 вучняў і студэнтаў з якога прадстаўляюць беларускую каманду. Праграма маладзёжнага абмена разнастайная. Акрамя знаёмства, зносін паміж маладымі людзьмі будуць прэзентавацца стратэгіі больш бяспечнага навакольнага асяроддзя, рыхтавацца і праводзіцца флэшмобы на экалагічную тэматыку. Адна з паездак адбудзецца ў наш горад, дзе маладыя людзі наведаюць адметныя мясціны Лагойска, правядуць флэшмобы і будуць мець магчымасць адпачыць на вечарах знаёмстваў у сем'ях з райцэнтра. Свежие новости:
Предыдущие новости:
|
© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»
Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.
При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by
Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies