| Касцёл у мястэчку Радашковічы адзначыў 150-годдзе |
|
|
| Автор: Редакция |
| 06.09.2010 07:49 |
|
3 верасня 2010 г. каталіцкая супольнасць у Радашковічах (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) адзначала 150-годдзе сваёй святыні. У гэты ж дзень вернікі атрымалі сакрамэнт канфірмацыі з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антонія Дзям’янкі. На парафіяльную ўрачыстасць завітаў таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Мітрапаліт, ненадоўга далучыўшыся да парафіяльнай супольнасці ў гэтае свята, звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Іерарх нагадаў гісторыю радашковіцкай святыні — багатую і поўную выпрабаванняў. «Сёння, адзначаючы юбілей 150-годдзя радашковіцкага касцёла, мы ўспамінаем яго багатую і адначасова трагічную гісторыю. Пабудаваны паўтара стагоддзі таму, ён стаў месцам спаткання чалавека з Богам. Тут атрымалі сакрамэнт хросту вашы дзяды і прадзеды. Тут святар благаславіў іх сужэнствы. Тут яны духоўна аднаўляліся ў сакрамэнце пакаяння. Тут карміліся хлебам жыцця вечнага — Эўхарыстыяй. Адсюль пасля заканчэння зямнога жыцця накіроўваліся ў месца вечнага спачынку», — адзначыў Мітрапаліт. Узгадваючы першую святую Імшу на другім паверсе касцёла пасля яго вяртання вернікам, арцыпастыр адзначыў: «Гісторыя гэтага касцёла, як і гісторыя многіх іншых святынь на нашай зямлі, яшчэ раз паказвае, што Хрыстус сапраўды ёсць яе Валадаром». Як вядома, менавіта ў гэтым касцёле быў пасвечаны ў таінства хрышчэння пясняр Беларусі -- Янка Купала. http://catholic.by/2/home/news/belarus/minsk-mohilev/106046-radaszkowiczy.html
|
© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»
Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.
При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by
Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies