| У Цэнтры культуры збіраюцца лагайчане розных узростаў |
|
|
| Автор: Мастерова |
| 31.08.2010 11:12 |
|
Дыскатэка «Бывай, лета!» і іншыя цікавыя мерапрыемствы праходзяць днямі ў Цэнтры культуры. Сёння а 9-й гадзіне вечара лагойскі Цэнтр культуры запрашае моладзь на тэматычную дыскатэку «Бывай, лета!», прысвечаную завяршэнню канікул і пачатку новага навучальнага года. Школьнікаў і студэнтаў чакае цікавая забаўляльная праграма, вясёлыя конкурсы і мора музыкі. Уваход на дыскатэку будзе бясплатным. А ўчора маладыя мамы абмяркоўвалі праблему адаптацыі вучняў да школы. Усе пытанні, што датычацца бесканфліктнага ўваходжання першакласнікаў у школьны свет, а дашкольнікаў- у дзіцячы сад, дапамагала высветліць і вырашыць педагог-псіхолаг Наталля Раднёнак. Пры дапамозе спецыяльных трэнінгаў і гульняў мамы зрабілі для сябе выснову, што перш-наперш самім бацькам трэба справіцца з уласным хваляваннем, тады яны змогуць дапамагчы дзіцяці адчуваць сябе ў новых умовах камфортна і спакойна. Увогуле, у Цэнтры культуры чакаюць маладых людзей з рознымі захапленнямі для заняткаў у аматарскіх аб'яднаннях. А наступнае пасяджэнне клуба «Супермама» пройдзе з удзелам не толькі бацькоў, але і дзетак. |
© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»
Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.
При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by
Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies