Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выступіў на тэму Паслання Прэзідэнта РБ беларускаму народу ў Плешчаніцах Печать E-mail
Автор: Редакция   
24.05.2010 14:18

Дзень інфармавання на тэму Паслання Прэзідэнта РБ беларускаму народу прайшоў у г. п. Плешчаніцы з удзелам міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, намесніка начальніка Упраўлення адукацыі Мінскай вобласці Мікалая Куляша, старшыні райвыканкама Івана Магера. У рамках гэтага дня адбыліся сустрэчы з працоўнымі калектывамі Плешчаніцкага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву і Плешчаніцкай САШ № 2.

Выступаючы перад выкладчыцкай аўдыторыяй, міністр адукацыі закрануў многія аспекты эканамічнай і сацыяльнай палітыкі нашай краіны. Напрыклад, ён даводзіў, што сучаснікі павінны навучыцца ў поўнай меры выкарыстоўваць прыродныя багацці Беларусі. Гэта датычыцца і лясоў, і воднай сістэмы. Але асноўны акцэнт ён зрабіў на выкарыстанні людскіх рэсурсаў. Аляксандр Міхайлавіч заўважыў, што беларускія навукоўцы і высокакваліфікаваныя спецыялісты карыстаюцца вялікім попытам і павагай у свеце, а наш інтэлектуальны прадукт вызначаецца высокай якасцю і культурай. Але, па словах Аляксандра Радзькова, адна з важнейшых задач у сферы адукацыі і навукі – навучыцца зарабляць грошы на інтэлектуальных рэсурсах. І каб атрымаць канкурэнтаздольных спецыялістаў, акрамя спасціжэння пэўных навук, трэба навучыць іх добраму валоданню замежнымі мовамі. Таму неабходным з’яўляецца ўвядзенне ў школьную праграму дадатковых гадзін на вывучэнне гэтай дысцыпліны, а таксама абавязковага экзамена па замежнай мове за курс сярэдняй школы. Гэтыя новаўвядзенні плануецца ажыццявіць праз два гады.

Акрамя неабходнасці ўвядзення экзамена па замежнай мове, міністр адукацыі закрануў праблему ўзаемадзеяння школы і сям’і, паспяховасці школьнай падрыхтоўкі да ўступных іспытаў у ВНУ, распрацоўкі і эфектыўнасці тэсціравання, прафарыентацыі, матэрыяльнага забеспячэння школ і інш. Але, напэўна, самая вялікая праблема, якую трэба абмяркоўваць і вырашаць, – гэта скарачэнне колькасці вучняў, што выклікае, у сваю чаргу, недахоп будучых працоўных кадраў.
Аляксандр Радзькоў адзначыў таксама, што наяўнасць алімпійскіх чэмпіёнаў – гэта адзін з ускосных паказчыкаў паспяховага развіцця дзяржавы. (Астатнія два – вытворчасць аўтамабіляў і наяўнасць навуковай эліты). Таму работа трэнераў, выкладчыкаў спартыўных школ вельмі запатрабаваная і ўдзячная, асабліва калі ў выніку вырастаюць спартсмены, што праслаўляюць нашу краіну за яе межамі. Гэта, напрыклад, сусветна вядомыя біятланісты Аляксандр Сыман і Людміла Калінчык, якія выйшлі ў вялікі спорт са сцен Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву.
Алена Масцерава.

ministr1

ministr

ministr2

Фота Юрыя Калашнікава, намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Плешчаніцкага вучылішча алімпійскага рэзерву.

Свежие новости:
Предыдущие новости:
 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Новости Официально Міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў выступіў на тэму Паслання Прэзідэнта РБ беларускаму народу ў Плешчаніцах

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY