У мінулыя выхадныя пад Лагойскам плавалі паветраныя шары Печать E-mail
Автор: Масцерава   
12.07.2010 09:22

ГСАК «Лагойск» у чарговы раз стаў арганізатарам міжнароднага злёту паветраплавальнікаў, які прайшоў з 9 па 11 ліпеня. Сёлета на гэты фестываль сабраліся каманды з Беларусі, Расіі, Чэхіі, Літвы і Украіны.

На працягу ўсіх выхадных у сонечнае бязветранае надвор'е жыхары бліжэйшых паселішчаў маглі назіраць за палётам шароў, а таксама ўбачыць іх прызямленне, якое магло адбыцца нават на бульбяным ці гарохавым полі.

Субота была самым насычаным днём фестывалю: тут, акрамя пад'ёму пілотаў у паветра, прысвячэння ў паветраплавальнікі тых, хто ўзлятае першы раз, быў наладжаны канцэрт вядомых беларускіх выканаўцаў і начная дыскатэка. Таму і ўваходныя квіткі сюды каштавалі 15 тысяч; астатнія ж дні былі бясплатныя.

Перад запускам аэрастатаў можна было паразмаўляць з пілотамі і членамі каманд, даведацца пра іх састаў і гісторыю.

Напрыклад, украінцы прадстаўлялі «Кіеўскае паветраплавальнае таварыства». Адзін з членаў іх каманды Аляксандр сказаў, што для таго, каб паляцець, галоўнае — жаданне, а паветраплаванне для яго — гэта «мастацтва». Пілот з краіны нашых паўднёвых суседзяў Сяргей Скалько на закрыцці фестывалю не толькі маляўніча апісаў сутнасць паветраплавання, але і расказаў пра яго паходжанне і гістарычнае развіццё.

Святлана Царык з Гродна , жонка пілота Канстанціна Царыка, назвала паветраплаванне жыццём, а сваю каманду -"сямейным падрадам", у які ўваходзяць бацькі і дзеці, якія працуюць у аэраклубе і лятаюць на парашутах. Па словах Святланы, міжнародны фестываль мае вялікае значэнне для развіцця паветраплавання ў Беларусі.

Пілот літоўскай каманды Іаланта Турайтэ таксама падкрэсліла, што на такіх мерапрыемствах людзі далучаюцца да прыгожага, спасцігаюць мастацтва паветраплавання, што, магчыма, паспрыяе яго распаўсюджанню ў нашай краіне.

…Падвечар крыху сціх вецер, і адзін за адным падняліся ў неба 7 шароў. Першым паляцеў у блакіт аэрастат расійскай каманды з Вялікіх Лукаў, а апошнім — паветраны шар з Чэхіі.

Акрамя пілотаў і іх каманд у карзінах прысутнічалі і тыя, хто не пабаяўся падняцца ўпершыню. Іх вечарам сабралі на сцэне, падпалілі пасмачкі валасоў, аблілі шампанскім, уручылі граматы — такім чынам прысвяцілі ў паветраплавальнікі. Адным з такіх шчасліўчыкаў стала лагайчанка Кацярына Бабік.

А потым гучалі песні, былі танцы і… пад'ёмы на шарах: жадаючыя маглі за пэўную аплату падняцца разам з пілотамі ў начное неба над Лагойскам…

А. Масцерава.

shar_133

shar_085

shar_073

shar_104

shar_091

shar_151

shar_161

shar_123

Фота аўтара.

Свежие новости:
Предыдущие новости:
 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Новости События У мінулыя выхадныя пад Лагойскам плавалі паветраныя шары

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY