Лагайчане шукалі папараць-кветку амаль усю ноч Печать E-mail
Автор: Станкевіч   
07.07.2010 12:43

Купалле — свята найвышэйшага росквіту прыродных сіл, значны пераходны момант прыроднага кругабегу. У гэту ноч, як вераць, выходзяць наверх закапаныя ў зямлі скарбы, дрэвы пераходзяць з месца на месца і вядуць гутарку паміж сабой. У гэтую ноч расцвітае папараць-кветка. І хто яе знойдзе, той пачне разумець гаворку траў і дрэў, таго напаткае шчасце і дабрабыт. Але сцерагуць гэтую кветку ведзьмы ды чэрці…

У гэтую ноч -- ноч на Івана Купалу -- лагайчанам і жыхарам горада выпала магчымасць знайсці сваю папараць-кветку, паспрачацца за яе з нячысцікамі, дапамагчы Купалінцы выратаваць любага, сплесці свой -- самы прыгожы -- вянок. А яшчэ -- паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, атрымаць каштоўныя і вельмі смачныя падарункі, ды і проста адпачыць.

Не стаў перашкодай для свята нават дождж, які прайшоў з вечара. Людзей сабралася ў гарадскім парку вельмі шмат. І, што характэрна, не было сярод гараджан пасіўных гледачоў. Пачынаючы з першай часткі мерапрыемства -- эстраднай праграмы -- лагайчане праявілі актыўнасць. Другая частка -- тэатралізаванае дзейства -- выклікала ў іх захапленне. Падчас трэцяй -- выступлення фальклорнага калектыву Белдзяржфілармоніі «Купалінка» -- хлопцы, дзяўчаты, жанчыны і мужчыны танчылі ўжо разам са сталічнымі артыстамі.

…Згаслі агні сцэны. Дагарала купальскае вогнішча. А моладзь яшчэ доўга скакала праз вуглі, вырашаючы, ці збудзецца задуманае? Існуе павер'е, што калі закаханыя хлопец з дзеўкай, трымаючыся за рукі, скокнуць праз вогнішча і іх рукі не разамкнуцца -- будзе вяселле яшчэ ў гэтым годзе.

Этнографы называюць Купалле самым папулярным сярод народных святаў. У тым, што гэта сапраўды так, можна было ўпэўніцца ноччу з 6 на 7 ліпеня ў Лагойскім гарадскім парку.

kupalle_13

 kupalle_8

kupalle_1

kupalle_2

kupalle_5

kupalle_6

kupalle_7

Свежие новости:
Предыдущие новости:
 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Новости События Лагайчане шукалі папараць-кветку амаль усю ноч

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY