Аб энергазберажэнні ў нашай краіне дбайна клапоцяцца школьнікі і настаўнікі Печать E-mail
Автор: Масцерава   
19.05.2010 14:34

У гэтым можна было ўпэўніцца падчас семінару ў Гасцілавіцкай САШ.

Намеснікі дырэктароў сабраліся ў гэтай школе нездарма: на абласным семінары «Энергамарафон — 2009» агітбрыгада гасцілавіцкіх вучняў, якую прадстаўлялі школьнікі К. Маслоўская, Д. Яўсеенка, Я. Сінюковіч, Н. Варонька, А. Мікуліч, Х. Бяляўская, У. Хадасевіч, В. Смурговіч і кіраўнік настаўніца фізікі І. В. Шуманская, заняла 1 месца і была ўдзельнікам рэспубліканскага агляду, за што ўзнагароджана ганаровай граматай Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэту па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь.

Пра тое, як у школе праводзіцца работа па энергазберажэнні, расказалі настаўнікам падчас семінару прадстаўнікі школьнай адміністрацыі. Але найбольш яскрава пра гэта сведчаць лічбы: у студзені 2010 г. спажыванне цеплаэнергіі да ўзроўню 2009 г. скарацілася на 30 % і эканомія склала 20,7 Гкал. Гэтаму дапамаглі многія фактары, і ў першую чаргу — рэканструкцыя ацяпляльнай сістэмы, капітальны рамонт і цеплавая рэабілітацыя будынка школы. Таму ў вучняў ёсць наглядны прыклад эканоміі і энергазберажэння.

На выхаванне беражлівых адносін да энергарэсурсаў накіравана работа педагогаў, якія ў папулярнай форме тлумачаць вучням і выконваюць разам з імі Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы».

P1100703

Фота прадастаўлена Гасцілавіцкай САШ.

Свежие новости:
Предыдущие новости:
 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Новости Образование Аб энергазберажэнні ў нашай краіне дбайна клапоцяцца школьнікі і настаўнікі

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY