| Лагайчанка Ганна Бабак атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені на міжнародным музычным конкурсе ў Маскве |
|
|
| Автор: Масцерава |
| 03.06.2010 15:35 |
|
У Маскве ў рамках дзён славянскага пісьменства і культуры, прысвечаных Кірылу і Мяфодзію, з 15 па 27 мая праходзіў VІ міжнародны фестываль славянскай музыкі. Падчас фестывалю кожны раз адбываецца творчы абмен з адной са славянскіх краін, і ў 2010 г. ёй стала Беларусь (у мінулым годзе была Балгарыя). Мерапрыемства праходзіла ў дзіцячай школе мастацтва ім. М. А. Балакірава, а яго закрыццё — у саборнай зале храма Хрыста-Збавіцеля. Удзельнікі фестывалю — прадстаўнікі многіх славянскіх народаў — выступалі ў розных праектах: конкурсе маладых выканаўцаў эстраднай песні «Майскі жук» (доўгі час яго ўзначальвала В. Талкунова), конкурсах маладых выканаўцаў харэаграфічнага мастацтва і фальклорных калектываў. Конкурс маладых музыкантаў праводзіўся па розных намінацыях: скрыпка, народныя і духавыя інструменты, фартэпіяна. У апошняй намінацыі выступала вучаніца Таццяны Бандарэнка з Лагойскай школы мастацтваў Ганна Бабак, якая годна прадставіла сваю школу і родны горад. Талент нашай зямлячкі быў высока ацэнены аўтарытэтным журы, у склад якога ўваходзілі дзеячы мастацтва з розных краін, і яна атрымала дыплом лаўрэата ІІ ступені. Удзел таленавітай музыканткі ў такім прэстыжным конкурсе стаў магчымым дзякуючы яе бацькам, якія ва ўсім падтрымліваюць адораную дачку.
Свежие новости:
Предыдущие новости:
|
© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»
Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.
При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by
Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies