Усе клубныя ўстановы Лагойшчыны падчас жніва працуюць у рэжыме нон-стоп Печать E-mail
Автор: Мастерова   
30.07.2010 09:05

Пачалося жніво — самая гарачая пара не толькі для механізатараў і іншых працаўнікоў сельскай гаспадаркі, але і для работнікаў культуры. Кожная клубная ўстанова распрацавала сцэнарыі для мабільных канцэртаў, каб, выязджаючы на поле, мехдвор ці зернаток, падняць настрой камбайнерам і зарадзіць іх пазітыўнай энергіяй.

Зажынкі для сваіх аднавяскоўцаў правялі Швабскі, Акцябрскі і Жасцінаўскі СДК. Косінскі дом культуры арганізаваў ужо 4 мабільныя выезды з песнямі ў поле. Па некалькі канцэртаў для тых, хто шчыруе на жніве, далі артысты з Гасцілавіч, Кораня, Гайны, Зарэчча і іншых населеных пунктаў.

У дапамогу сельскім культурным установам адбываюцца выезды аўтаклуба, які дзейнічае пры Лагойскім РАМЦ на чале са Святланай Саўрыцкай.

Наперадзе ў работнікаў культуры яшчэ шмат выступленняў, правядзенне дажынак. А пасля завяршэння ўборачнай кампаніі ў Косіна аддзел культуры плануе правесці конкурс сярод сельскіх маладых сем'яў «Уладар сяла».

Свежие новости:
Предыдущие новости:
 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Новости Культура Усе клубныя ўстановы Лагойшчыны падчас жніва працуюць у рэжыме нон-стоп

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY