| Выстава “Нам прадзеды ў спадчыну пакінулі” будзе дзейнічаць у раённым музеі ўсё лета |
|
|
| Автор: Масцерава |
| 09.07.2010 10:28 |
|
У экспазіцыю выставы ўвайшлі калекцыі з музейных фондаў. Гэта калекцыі этнаграфічная, ваенная, дакументальная, падарункаў, жывапісу і інш. Тут можна ўбачыць ваенныя касцюмы, зброю, гліняныя збаны, саламяных павукоў, даматканыя вышываныя кашулі і посцілкі, прадметы побыту беларусаў, карціны сучасных мастакоў, гадзіннікі, падарункі з замежных краін і іншыя рэчы. Увогуле, выстава багатая на тэмы і жанры, імёны аўтараў, геаграфію паходжання экспанатаў. Яе можна назваць унікальнай, таму што некаторыя рэчы выстаўлены ўпершыню. Па словах навуковага супрацоўніка музея Святланы Грынь, гэта толькі частка таго, што знаходзіцца ў запасніках і што дазволіла размясціць плошча выставачнай залы. Пабываўшы на гэтай выставе, за кароткі час можна пазнаёміцца з жыццём беларусаў на працягу цэлага стагоддзя і даведацца, што спадчына прадзедаў — сапраўды багатая і цікавая.
Свежие новости:
Предыдущие новости:
|
© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»
Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.
При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by
Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies