Алена Масцерава Печать E-mail
26.03.2010 13:53
Nov11

Жыццё працягваецца

Думала адразу шмат расказаць пра сябе, але мне толькі 26 гадоў, і пісаць аўтабіяграфію яшчэ рана. Таму паведамлю толькі тое, што вучылася ў лагазінскай і лагойскай другой школах, скончыла БДПУ імя Максіма Танка, выкладала беларускую мову і літаратуру, польскую мову ў Лагойскай гімназіі.

Вось ужо другі год працую карэспандэнтам любімай з дзяцінства газеты “Родны край”… А яшчэ хачу атрымаць другую вышэйшую адукацыю на журфаку, хачу навучыцца іграць на гітары і вывучыць англійскую мову, хачу аб’ездзіць кожны куточак Беларусі і іграць на сцэне Лагойскага тэатра, хачу напісаць раман.

А летась збылася самая галоўная мая мара: я стала матуляй. У меня нарадзілася цудоўная дзяўчынка, і цяпер разам з мужам-настаўнікам мы выхоўваем, падымаем на ногі двух сыночкаў і маленькую дачушку! Я пераканана ў тым. што самае вялікае шчасце для жанчыны, -- гэта дзеці. Разам з якімі і дзеля якіх… жыццё працягваецца.

Але ж давайце будзем абмяркоўваць з вамі, як мне здаецца, важныя тэмы, па якіх узнікае шмат пытанняў. Можа, мы разам знойдзем з іх выйсце?

 

Последние комментарии

Вы тут:   Logoysk.by Редакция Коллектив Алена Масцерава

© 2010 ГУ «Редакция газеты «Родны Край»

Газета «Родны Край» издаётся с 17 января 1931 года.
Региональный портал «Логойск.by» работает с августа 2009 года.

При цитировании материалов сайта, укажите ссылку на logoysk.by

Идея и разработка проекта - P.D.
Поддержка и продвижение - infocenter.by
Хостинг и облачные решения — Active Technologies


Rating All.BY